Інфармацыйная акцыя пра Малы памежны рух
У Маларыцкім і Берасцейскім раёнах прайшла інфармацыйная акцыя пра Малы памежны рух.
Актывісты “Вольнага гораду” працягваюць інфармаваць прыпамежныя рэгіёны пра Малы памежны рух. Гэтым разам плакаты ды ўлёткі з’явіліся ў дзесяці вёсках Маларыцкага раёну – Закруцін, Пажэжын, Раматова, Масевічы, Струга, а таксама ў гарадскім пасёлку Мухавец у Берасцейскім раёне.
Акцыя была адмыслова скіраваная на жыхароў вёсак, бо яны адносяцца да найменш інфармаванай часткі грамадства праз поўную манаполію праўладных СМІ.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя