Інфармацыйная акцыя пра малы памежны рух у Кузніцы



Прадстаўнікі Альянсу «Грамадзянская Гарадзеншчына» ў партнёрстве з Беларускім Домам (Варшава) правялі інфармацыйную кампанію пра «Малы памежны рух» на памежным пераходзе «Кузніца-Брузгі».

Яшчэ ў 2010 годзе Беларусь падпісала дамовы з урадамі Польшчы, Латвіі і Літвы аб правілах памежнага руху. Але міжнародныя пагадненні з Польшчай і Літвой да сённяшняга часу не ўступілі ў законную сілу. Дзякуючы гэтай акцыі беларусы не толькі ведаюць пра «Малы памежны рух», але таксама могуць рэальна паўплываць на яго ўвядзенне, кажа Алесь Зарэмбюк:

— Вы можаце, напрыклад, скарыстацца формай электроннага звароту. Цяпер на сайтах усіх дзяржаўных органаў можна напісаць электронны зварот да ўладаў і, такім чынам, паказаць, што гэта вельмі важна для нас. Людзі гэтым карыстаюцца, і калі ў  2014 годзе ніхто не размаўляў пра малы памежны рух, то цяпер пачаліся размовы на ўзроўні міністэрстваў Беларусі і Польшчы.

Малы памежны рух дазваляе жыхарам памежнай тэрыторыі наведваць адпаведную тэрыторыю суседняй краіны. Для гэтага не патрэбна віза, а толькі спецыяльнае пасведчанне. Інфармацыйную акцыю пра малы памежным рух 25 кастрычніка правялі таксама берасцейскія дэмакратычныя актывісты.

dsc04224

dsc04230

dsc04235-kopia

dsc04237-kopia

dsc04241-kopia

dsc04245-kopia

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя