Інфармацыі пра колькасць заражаных на Берасцейшчыне няма
Статыстыка па Берасцейскім рэгіёне па колькасці хворых на каронавірус зноў адсутнічае. Паколькі па ўсёй краіне лічба новых захворванняў — амаль паўтысячы, то на Берасцейшчыне яна ўжо перакрочыла за дзве сотні:
– Апошнія дадзеныя — гэта сто восемдзесят пяць станоўчых тэстаў на COVID-19. Як вынікае з папярэдняй статыстыкі, штодня колькасць захворванняў расце на 15-20 працэнтаў. Гэта значыць, што за суткі дадалося прыкладна ад 25 да 30 новых выпадкаў. Відавочна — раёнаў у Берасцейскай вобласці, у якіх не было б інфікаваных, амаль што не засталося.
Міністэрства аховы здароўя палічыла, што істотных зменаў для рэгіёнаў у статыстыцы не адбылося. Але гэта ўсё толькі стварае больш напружаную ў інфармацыйным і псіхалагічным плане сітуацыю для жыхароў Берасцейшчыны, як і іншых абласцей.
Па загадзе кіраўніцтва краіны хворыя на каронавірус павінны пераводзіцца ў інфекцыйныя аддзяленні абласных лякарняў. Але дагэтуль значная частка знаходзіцца ў раённых установах аховы здароўя.
Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
Фота: МН