Інфармацыя пра вываз часткі вагнераўцаў у Расею не пацвердзілася
У Беларусі 4 000 — 4 500 вагнераўцаў. Асноўным месцам размяшчэння наймітаў застаецца лагер у вёсцы Цэль Асіповіцкага раёна. Але ёсць і яшчэ адзін лагер. Інфармацыя пра вываз часткі наймітаў з Беларусі ў Расею па-ранейшаму не атрымала пацвярджэння. Таксама не фіксавалася спецыяльных вывазных рэйсаў з наймітамі з Беларусі ў Афрыку, канстатуе маніторынгавая група «Беларускі Гаюн».

Асноўным месцам размяшчэння наймітаў застаецца лагер у вёсцы Цэль Асіповіцкага раёна. Найміты таксама выкарыстоўваюць для сваіх мэтаў тэрыторыю былога вайсковага гарадка №28 «Паплавы» ў Асіповіцкім раёне. Актыўных перасоўванняў наймітаў ПВК «Вагнер» па тэрыторыі Беларусі не фіксуецца. Адзін з кірункаў дзейнасці наймітаў — правядзенне практыкаванняў з Узброенымі сіламі і іншымі сілавымі структурамі. Апошнія такія паведамленні паступалі на мінулым тыдні. Прысутнасць наймітаў у Беларусі актыўна выкарыстоўваецца для правядзення інфармацыйных правакацый і стварэння напружанасці на мяжы з краінамі НАТА.
