Інфармацыю па захворваннях на COVID-19 па-ранейшаму ўтойваюць



Смяротныя выпадкі ад каронавіруснай інфекцыі на Берасцейшчыне сталі частай з’явай. Да апошняга не робяць тэсты на COVID-19 і не кладуць у шпіталь. Пра гэта распавялі жыхары Пінскага раёну. Спадар Ігар адзначыў, што лекары ставяць звычайныя хваробы, каб не раслі лічбы ў статыстыцы:

– На кавід толькі адна мая знаёмая хварэла, у якой ён рэальна быў пацверджаны. А так я хварэў. Мне толькі ровень кіслароду ў крыві вымералі. І ўсё, аналізаў не бралі. Пасля сястра была на бальнічным, у яе таксама аналіз на кавід не бралі. Таму я не ведаю, адкуль у іх такая статыстыка, калі аналізы яны не бяруць?

Статыстыка па каронавіруснай інфекцыі ў берасцескай вобласці, як і па смяротных выпадках ад такой хваробы, зачыненая. Афіцыйна можна меркаваць пра 10 тысяч выпадкаў на месяц, неафіцыйна — у пяць разоў больш.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: МН