Інфармацыю пра рэпрэсаваных не змогуць атрымаць нават сваякі?



Нашчадкі рэпрэсаваных супраць абмежавання выдачы звестак пра продкаў.

У Першамайскім судзе Менску вынесена рашэнне па пазове Ігара Станкевіча да Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь. Рашэнне суда ніяк не задавальняе, прызнаецца Ігар Станкевіч:

– Суд палічыў, што рэгістрацыйныя карткі, на падставе якіх была створана сама база дадзеных, не з’яўляецца архіўнымі дакументамі, а сама база дадзеных не належыць да нацыянальнага архіву. Сыходзячы з гэтага Нацыянальны архіў не мае права выдаваць з гэтай базы ніякіх даведак і ніякіх матэрыялаў. 

Ігар Станкевіч збіраецца абскардзіць рашэнне Першамайскага суда ў больш высокай інстанцыі. Яшчэ ў 2014 ён свабодна атрымаў у Нацархіве звесткі на прадзеда і прабабку, а ўжо праз тры гады ў тых дадзеных сталі адмаўляць і яму і іншым нашчадкам рэпрэсаваных камуністамі.

Рэпартаж слухайце ў далучаным файле:

 

Кастусь Багушэвіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск