ІнформНапалм па-беларуску: аператыўныя навіны пра Украіну
Валанцёрская ініцыятыва ІнформНапалм – сайта пра аператыўныя навіны ва Украіне, пра тое, што адбываецца падчас антытэрарыстычнай аперацыі, мае беларускую рэдакцыю.
Колькасць людзей, што працуе над сайтам валанцёры пакуль трымаюць у сакрэце, аднак пераклады адбываюцца аператыўна і штодня.
Кажа яе рэдактар гарадзенец Дзяніс Івашын:
– Іфармацыйны напалм – гэта валанцёрскі інфармацыйны праект, задачай якого з’яўляецца правядзенне выведкі на падставе крыніцаў адкрытага доступу. Другі напрамак дзейнасці – гэта аналіз вайсковымі экспертамі сітуацыі ў зоне антытэрарыстычнай аперацыі. Адна з самы галоўных задачаў – гэта пашырэнне гэтай інфармацыі ў беларускім сегменце інтэрнэту – байнэце.
Валанцёры ІнформНапалму карыстаюцца адкрытай інфармацыяй, якая ёсць у інтэрнэце. Пры дапамозе сацыяльных сетак яны здабываюць нумары расейскіх вайсковых частак, што ваююць на баку ДНР і ЛНР, асабістыя дадзеныя жаўнераў ды інш.
Беларускае Радыё Рацыя