Ініцыятыва Dissidentby прызнаная “экстрэмісцкім фарміраваннем”
15 гадоў таму
Ініцыятыва Dissidentby прызнаная “экстрэмісцкім фарміраваннем”. Адпаведнае рашэнне прынятае МУС 29 лістапада.

На сайце Dissidentby акумулюецца інфармацыя пра палітвязняў, прыводзяцца спісы вязняў, расказваецца, як дапамагчы ім ды іх сем’ям. Прыводзіцца таксама спіс ахвяр рэжыму, а такіх ужо налічылі 20 чалавек, пачынаючы ад Аляксандра Тарайкоўскага і заканчваючы Алесем Пушкіным.
