Большасць пінчан супраць змены традыцый



Удзел прадстаўнікоў грамадскасці ў паседжанні Пінскага гарадскога Савета дэпутатаў, на якім павінна вырашыцца пытанне аб пераносе Дня гораду, пад пытаннем.

Пакуль застаецца невядомым, калі адбудзіцца паседжанне і ў якім фармаце, ці будзе месца дыскусіі і ці прыслухаюцца да большасці гараджан дэпутаты.

Як паказваюць апытанкі на афіцыйным навінным сайце Пінска і гарадскіх сацыяльных сетках, большасць пінчан супраць змены традыцый і не бачаць сэнсу ў сумяшчэнні Дня гораду ды Дня вызвалення ад нацыстаў.

Такой жа думкі прытрымліваецца мясцовы актывіст Партыі БНФ Андрэй Кахнюк:

Гэта недапушчальна, бо гэта наша гістарычная дата. На якой падставе мы будзем гэта ўсё аб’ядноўваць? 

Пытанні вакол Дня гораду ў Пінску паўсталі ў траўні мінулага году, калі Савет ветэранаў прапанаваў перанесці Дзень горада, які ў сталіцы Палесся адзначаецца ў першыя выходныя кастрычніка, на 14 ліпеня, калі Пінск вызвалілі ад нацыстаў.

* * *

Савет ветэранаў прапанаваў перанесці Дзень горада, які ў сталіцы Палесся адзначаецца ў першыя выходныя кастрычніка, на 14 ліпеня, калі Пінск вызвалілі ад нацыстаў.

Сумяшчэнне гістарычных падзей не вітаецца гараджанамі, аб чым сведчыць апытанка праведзеная мясцовымі дзяржаўнымі сродкамі інфармацыі – 81%, а гэта амаль 200 гараджанаў выказаліся за святкаванне Дня горада ў першыя выходныя кастрычніка.

“Гэта простая логіка і павага да тысячагадовай гісторыі”, – кажа пінскі чалец Партыі БНФ Андрэй Кахнюк:

 –  На якой падставе мы будзем усё гэта аб’ядноўваць? Давайце тады ўсе святы ў годзе аб’яднаем у адно. Навошта нам гэта? Дзень вызвалення – гэта дзень вызвалення. А Дзень горада – гэта дзень горада.

Андрэй Кахнюк дадае, што адмова ад ідэі ветэранаў, ніякім чынам не азначае негатыўнае стаўленне да Дня вызвалення Пінска ад нацыстаў альбо ўвогуле да перамогі.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя