Ініцыяваны збор подпісаў за прыняцце зменаў у Выбарчы кодэкс



Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая адкрыла збор подпісаў пад зваротам, каб пакет паправак у Выбарчы кодэкс быў разгледжаны цяперашнім скліканнем парламента.

Як заявіла парламентарый у сацыяльных сетках, існуе вялікая верагоднасць, што праект зменаў у Выбарчы кодэкс, які 14 лістапада ўнесены на разгляд Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, будзе выключаны з парадку дня. Яна адзначае, што яшчэ ёсць час да снежня, калі будзе прынятае рашэнне ЦВК аб прызначэнні першага дня сесіі новага склікання.

У законапраекце прапануецца падчас падліку галасоў дэманстраваць кожны бюлетэнь з такой адлегласці, каб назіральнікам былі бачныя адзнакі на ім. Дакумент таксама прадугледжвае папраўкі, якія датычацца ўзмацнення жорсткасці кантролю за ходам датэрміновага галасавання.

Беларускае Радыё Рацыя