“Інклюзіўная Беларусь” стартавала ў Гародні
У Гародні стартаваў першы ў Беларусі рэгіянальны этап інфармацыйнай кампаніі “Інклюзіўная Беларусь”. Праект прадаставіў гарадзенцам вялікую колькасць праграм і праектаў Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, якія дзейнічаць у Беларусі.
Пра адзін з праектаў распавядае Юлія Анішчык, юрыдычны кансультант па праблемах бежанцаў:
– Кансультуем усіх замежнікаў, якія перасякаюць мяжу Рэспублікі Беларусь і трапляюць у Гарадзенскую вобласць.
Дар’я Богдан: Я працую ў арганізацыі, якая называецца міжнароднае грамадскае аб’яднанне “Развіццё”. Прадстаўляем праўленне вярхоўнага камісара па справах бежанцаў Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. Нашае прадстаўніцтва працуе ў Беларусі ўжо напрацягу 20 гадоў. Мы займаемся праблематыкай вымушаных мігрантаў. Дапамагаем людзям, якія падаюць заявы на статус прадастаўлення прытулку, каб вырашыць гэтую праблему. Суправаджаем іх падчас атрымання гэтага статуса, а таксама дапамагаем вырашаць іх канкрэтныя пытанні.
На адкрыцці праекта выступілі выхаванцы Гарадзенскага дзіцячага хоспіса з праектам вопраткі „Святаяннік”, выступы з іншых хоспісаў і медычных установаў Беларусі. Агулам ў Гародні у межах #Інклюзіўнай Беларусі адбылося каля дзясятка розных мерапрыемстваў.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя
