Інспектар ДАІ прыцягнуты да адказнасці



Жыхар вёскі Кабакі Вадзім Білібуха – сын адзінага ў Беларусі незалежнага дэпутата сельскага выканаўчага камітэта Валерыя Білібухі – праз чатыры месяцы пасля здарэння дамогся адказу ад міліцэйскага абласнога ведамства.

i90909go

Міліцыя паведамляе, што інспектар ДАІ Бярозаўскага РАУС капітан Іван Галай прыцягнуты да адказнасці за парушэнне патрабаванняў дзейснага заканадаўства, кажа праваабаронца Сяржук Русецкі:

– У адказе не паведамляецца, да якой адказнасці ён прыцягнуты. Магчыма, яму проста памахалі пальчыкам, што вось ну-ну-ну Вадзіма Білібуху больш не чапайце, чапайце ўсіх астатніх. А магчыма вуснае папярэджанне. Прыйшлося некалькі разоў звяртацца. РАУС адказаў, што спадар Галай ездзіў са спраўным алкатэстэрам.

Капітан Галай спыніў машыну, за рулём якой ехаў Вадзім Білібуха, на галоўнай вуліцы Бярозы. Праверыў дакументы, адкрыў багажнік машыны і спытаў, ці машына скрадзеная. Калі даведаўся, што не, дастаў алкатэстэр і заставіў кіроўцу некалькі разоў дыхаць у трубку. Пасля адмоўнага паказу, міліцыянт засумняваўся ў працы алкатэсту і павёз хлопца ў бальніцу для медычнага агляду. Але і там пацвердзілі, што Вадзім Білібуха цвярозы.

Беларускае Радыё Рацыя