Мастацкая акцыя ў падтрымку суверэнітэту Беларусі



Група гарадзенскіх мастакоў і дызайнераў падрыхтавала пано ў памяць нацыянальнага героя Беларусі Кастуся Каліноўскага і ў падтрымку суверэнітэта нашай краіны.

У дворыку культурнай прасторы „Цэнтр гарадскога жыцця”, на вуліцы Кірава, дом 3, паўстала выява ў некалькі дзясяткаў метраў. Цэнтральнай фігурай стаў нацыянальны герой і нацыянальныя сімвалы.

Кажа мастачка Ірына Варкулевіч:

– Гэта мастацкая праца ў падтрымку, у першую чаргу, суверэнітэту нашай краіны і Каліноўскага, з нагоды перапахавання яго ў Вільні. А таксама адназначна арта ў горадзе як такога. Віктар Ерашэвіч – каліграф. І наш выдатны мастак-манументаліст Сяргей Грыневіч. Яны ўдзельнікі.

На думку Ірыны Варкулевіч, у Гародні няма мастацкай хуткаплыннай прасторы, у якой бы маглі прымаць удзел маладыя мастакі, праходзіць мастацкія акцыі. Таму пакуль „Цэнтр гарадскога жыцця” – гэта адзіная дэмакратычная прастора, якая ідзе насустрач кожнай прапанове. Пано можа ўбачыць кожны, хто завітае ў дворык па вуліцы Кірава, дом 3.

Якуб Сушынскі, Беларускае Радыё Рацыя