Інстытут імя Гётэ афіцыйна спыніў працу ў Беларусі
Інстытут імя Гётэ афіцыйна спыніў працу ў Беларусі. Пра гэта арганізацыя паведаміла на сваёй старонцы ў Facebook.
Раней улады Беларусі запатрабавалі спынення дзейнасці ў краіне Інстытута Гётэ і Германскай службы акадэмічных абменаў.
Вядомая нямецкая няўрадавая арганізацыя дзейнічала ў Менску 27 гадоў.
Гётэ-Інстытут усяляк прасоўваў за мяжой нямецкую культуру. На яго базе працавалі курсы нямецкай мовы і ладзіліся культурныя выставы, дзякуючы гэтай установе выходзілі пераклады на беларускую мову нямецкамоўнай класікі. 157 аддзяленняў Інстытута працуюць у 98 краінах свету. Але, па словах Ёханэса Эберта, генеральнага сакратара Гётэ-Інстытута, яго ўстанова ўпершыню сутыкнулася з такім развіццём падзей.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: inform-progulka.by