’’Інстытут трэцяга ўзросту’’ хочуць стварыць ў Кобрыне



З такой ініцыятывай выступаюць прадстаўнікі грамадскага аб’яднання ’’Клуб дзелавых жанчын ’’Бона’ у рамках арганізацыі. Пасля заканчэння праекту ’’Актыўныя разам’’ наладжанае актыўнае ўзаемадзеянне адзінокіх людзей сталага ўзросту з дзецьмі-сіротамі.

Кіраўнік ’’Клуба дзелавых жанчын’’ у Кобрыне Ала Сапяжынская распавяла, па якім прынцыпе будуецца ўзаемадзеянне людзей розных узроставых катэгорый:

– Людзі сталага ўзросту прыходзяць да дзяцей-сіротаў, дапамагаюць ім з урокамі, як рэпецітары-валанцёры. Тут праводзяць гурткі ўсемагчымыя. Ёсць жанчыны сталага веку, які пішуць дзіцячыя кнігі.

– Праблема баўлення вольнага часу людзьмі сталага веку – вельмі сур’ёзная, неабходна падвышаць іх сацыяльную актыўнасць, – адзначыла рэгіянальная каардынатарка праекту.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце