Інтэрактыўнае свята да Дня Волі
Сёлета каронавірус унёс карэктывы ў планы арганізатараў Дня Волі ў Менску і ў іх узнікла ідэя зладзіць інтэрактыўнае свята.
Як вядома, арганізатары адмовіліся ад вулічнай акцыі, замест яе анансуецца анлайн-свята “Годны Дзень Волі” (яго трансляцыя пачнецца 25 сакавіка а 18-й гадзіне на сайце Hodna.by і ў сацыяльных сетках).
А цяпер з’явіліся відэаролікі, прысвечаныя святкаванню 102-х угодкаў абвяшчэння дзяржаўнай незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі “ва ўмовах самаізаляцыі і каранціну”.
Адзін з іх — гэта відэаінструкцыя па самастойным святкаванні Дня Волі.
Беларускае Радыё Рацыя