Інвалід: Аспрэчыць такую бесчалавечную бухгалтэрыю немагчыма



Некаторыя беларускія ўрачы больш дбаюць пра дзяржаўныя грошы, чым пра здароўе грамадзян.

Да такога несуцяшальнага вываду прыйшоў інвалід 2-й групы з Бярозы 67-гадовы Аляксандр Янкоўскі, які, па рашэнні лекарскай камісіі, раптоўна стаў на паперы ў 10 разоў лепш бачыць пры пераводзе з трэцяй групы на другую, кажа Аляксандр Янкоўскі:

– Яны мне далі другую групу, гэта звязана з сэрцам. З трэцяй групы знялі 50% па зроку. Сказалі, мы не можам больш даваць, кепская напаўняльнасць бюджэту.

Па словах Янкоўскага, да аперацыі на сэрцы ў 2016 годзе, 20 гадоў пытанняў па аплаце 50% за страчаны зрок не ўзнікала. Яму плацілі спачатку на вытворчасці, потым Беларуская дзяржаўная страхавая кампанія.

Цяпер інвалід, якому па рэкамендацыі кардыёлагаў патрэбен спакой, пачаў звяртацца ў розныя інстанцыі, каб аспрэчыць такую бесчалавечную бухгалтэрыю, але безвынікова. Каб неяк заставіць інваліда замоўкнуць, урач-афтальмолаг Берасцейскай урачэбна-кансультатыўнай камісіі абвінаваціла інваліда ў паклёпе:

– Дабіваюся прыёма ў адміністрацыю кіраўніка краіны. Прынялі заяву, сказалі мы вам адкажам. Прыходзіць з берасцейскага МРЭКа адказ, што вы можаце адказаць за паклёп.

Справа была спынена за недаказанасцю. Цяпер інвалід вырашыў у сваю чаргу прыцягнуць Кулагу за прычыненую маральную і матэрыяльную шкоду.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя