Інвалід у Беларусі – закладнік дзяржавы
Інвалід у Беларусі – гэта сапраўдны закладнік нібыта сацыяльнай дзяржавы. Ёсць ільготы, якія змяншаюцца і далёка не пакрываюць патрэбы. Пенсіі невысокія, паправіць свой матэрыяльны стан праз работу, калі дазваляе фізічны стан, вельмі праблематычна.
-
Аляксандр Краўчук
Калі і прапануюць працу, то звычайна з малым заробкам, кажа інвалід 2 групы з вёскі Дзевяткі Кобрыньскага раёна Аляксандр Краўчук:
– Работа прадугледжвала апрацоўку дакументаў на кампутары. Заробак – крыху большы за 200 рублёў. Гэта нават меней за 100 даляраў у месяц. Заробак мог нават не пакрыць мой праезд на працу і назад.
-
Наталля Каролік
– З вялікімі намаганнямі і зваротам асабіста да старшыні аблвыканкама мне ўсё ж такі знайшлі месца, хоць у Баранавічах медыцынскіх работнікаў катастрафічна не хапае. Мой заробак – 500 рублёў.
Увесь рэпартаж слухайце ў далучаным файле:
Інваліды не маюць практычна ніякіх правоў. Пры пошуку працы ў іх няма выбару. Калі хочаш хоць крыху жыць лепей, трэба пагаджацца на тое, што прапануюць.

Беларускае Радыё Рацыя
