Інвалідам і шматдзетным сем’ям кампенсуюць 50% мытных пошлін пры ўвозе аўто
Дзяржава будзе кампенсаваць інвалідам і шматдзетным сем’ям 50 працэнтаў мытных пошлін, падаткаў пры ўвозе легкавога аўтамабіля. Гэта прадугледжана ўказам нумар 140 „Аб кампенсаванні мытных пошлін, падаткаў”, які падпісаў Аляксандр Лукашэнка, піша БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу кіраўніка краіны.
Дакументам прадугледжваецца кампенсаванне з рэспубліканскага бюджэту 50 працэнтаў мытных пошлін, падаткаў, што выплачваюцца пры ўвозе на тэрыторыю Беларусі аднаго легкавога аўтамабіля на працягу года, асобам, якія маюць інваліднасць I або II групы, а таксама шматдзетным сем’ям.
Гэта мера накіравана на аказанне сацыяльнай дзяржаўнай падтрымкі названым катэгорыям грамадзян, сярод якіх ёсць значная колькасць малазабяспечаных.