Інваліду 2-й групы нарэшце паабяцалі адрамантаваць дарогу
Інваліду 2-й групы Аляксандру Краўчуку паабяцалі адмантаваць 300 метраў дарогі да яго дома, каб ён мог выязджаць з дома круглы год. Цяпер падчас дажджоў гэта немагчыма.
Камісія з 4-х прадстаўнікоў улады абследавала дарогу і абавязала мясцовае сяльгаспрадпрыемства “Габрыэль” заключыць дамову з дарожна-рамонтным упраўленнем для рамонту дарогі на бягучым тыдні і яе далейшага абслугоўвання. Інваліду Краўчуку для вырашэння гэтага пытання прыйшлося прыкласці намаганні.
– Два разы наведаў асабіста старшыню аблвыканкама, два разы – новага старшыню Кобрыньскага райвыканкама. Не кажучы ўжо пра тое, колькі было пісмовых зваротаў. І фотаздымкі ім адпраўляў з відамі неадпаведнага стану гэтай дарогі. Па-праўдзе кажучы, гэта не нармальна, калі ў краіне так ставяцца да грамадзянаў.
Паводле Аляксандра Краўчука, намагаўся ён сустрэцца і з Наталляй Качанавай – кіраўніком Адміністрацыі прэзідэнта, калі пытанне не вырашылася на месцы. Нават запісаўся і паехаў. Але Качанава без папярэджання адмяніла прыём. Таму Краўчук не да канца ўпэўнены, што рамонт дарогі на бягучым тыдні будзе выкананы.
Беларускае Радыё Рацыя