Інваліду адмовілі зрабіць платны тэст на каронавірус



Кобрынскія медыкі адмовіліся зрабіць платны экспрэс-тэст інваліду другой групы з вёскі Дзявяткі Кобрынскага раёна Аляксандру Краўчуку.

Ён лічыць, што перахварэў з жонкай на каронавірус. Яго звароты да кіраўніка абласной аховы здароўя наконт экспрэс-тэста не прынеслі станоўчага выніку. Хаця сястра жонкі, якая гэты час жыла з імі, захварэла на каронавірус і знаходзіцца цяпер у лякарні. Мужчына баіцца за сваіх дзяцей, таму хацеў упэўніцца ў дыягназе.

Кажа Аляксандр Краўчук:

– Мы з жонкай адчулі сябе даволі дрэнна, у жонкі паднялася тэмпература, кашаль. У мяне больш лёгкія былі сімптомы. Калі мы звярнуліся да ўчастковага лекара, нам былі пастаўленыя дыягназы, мне – ВРВІ, жонцы – бранхіт. Пасля таго, як мы ачунялі, стала дрэнна сябе адчуваць яе сястра. Ёй адразу зрабілі тэст, і ён паказаў каронавірус.

Паводле Аляксандра Краўчука, ён запісаўся на прыём да міністра аховы здароўя на 3 ліпеня, каб даведацца, куды дзяваюцца гуманітарныя экспрэс-тэсты, чаму каронавірусным хворым у стацыянары патрэбна купляць за свой кошт дарагія лекі і чаму замоўчваецца сапраўдная статыстыка.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя