Інваліды Берасцейшчыны наведалі Польшчу
Людзі з абмежаванымі магчымасцямі з Беларусі з 20 па 22 лістапада наведалі Польшчу. У склад дэлегацыі ўвайшло каля 20-ці інвалідаў з Берасцейскай вобласці і некалькі спецыялістаў з тэрытарыяльных цэнтраў.
Яны абмяняліся досведам з польскімі калегамі на такія тэмы як працаўладкаванне, магчымасці для рэалізацыі людзей з абмежаванымі магчымасцямі, эфектыўныя камунікацыі ў грамадстве ды гэтак далей.
Старшыня грамадскага аб’яднання „Інвалід і асяроддзе” Іван Шмыга адзначыў, што галоўнае ў інтэграцыйных сустрэчах – гэта пераняць лепшы досвед сяброўскіх арганізацый:
– Пераняць нейкі досвед валанцёрскі Польшчы, бо ў іх багацейшы досвед валанцёрскага руху, але ў нас таксама не менш, таму мы можам нават падзяліцца з імі. Тэатральны фестываль у нас, прыязджае кожны год і ўдзельнічае каля 50-ці асобаў.
Людзі з абмежаванымі магчымасцямі з Беларусі змаглі наведаць некалькі аддзелаў, што займаюцца працаўладкаваннем інвалідаў і шэраг грамадскіх арганізацый, а таксама пазнаёміліся з валанцёрскім рухам у Польшчы.
Беларускае Радыё Рацыя
