Інваліды па зрокі просяць павялічыць колькасць светлафораў з гукавым сігналам



На Берасцейшчыне чальцы Беларускага таварыства інвалідаў па зроку звярнуліся да дзяржаўнай аўтаінспекцыі з просьбай пасадзейнічаць з’яўленню большай колькасці светлафораў з гукавым суправаджэннем ды адмысловых адзнак на дарозе.

“Гэта неабходна, каб людзі з захворваннем на зрок былі больш незалежныя ў перасоўванні па гарадскіх вуліцах,” – кажа Вера Жук з праўлення абласнога Таварыства інвалідаў па зроку:

– Асноўная праблема людзей з парушэннямі зроку – гэта арыентацыя ў прасторы. Чалавек абмежаваны ў самастойным руху. Таму абвяшчэнне назвы прыпынкаў афарбоўка прыступкаў на лесвіцах – усё гэта аблягчае жыццё і дазваляе быць самастойнымі грамадзянамі, якія не залежаць ад наваколных людзей. 

З 15-га кастрычніка па 15-га лістапада ў Беларусі праходзіць штогадовы месячнік “Чалавек з белым кіем”. Мэта акцыі – звярнуць увагу грамадзянскай супольнасці на праблемы інвалідаў па зроку.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя