Інваліды па зроку асвойваюць новыя тэхналогіі
У Берасці, Пінску і Баранавічах асвойваюцца сучасныя сродкі GPS-навігацыі для людзей з захворваннем вачэй. Старшыня Берасцейскага абласнога праўлення таварыства інвалідаў па зроку Ірына Юрэня адзначае, што ўсе праекты скіраваны на падтрымку інвалідаў:
– Рэалізацыя гэтых сацыяльных праектаў – гэта ў першую чаргу прадастаўленне магчымасці людзям, інвалідам па зроку, гэта клопат пра будучыню, гэта крок наперад для таго, каб дапамагчы людзям і даць ім зразумець, што яны патрэбныя грамадству, што яны запатрабаваныя, што яны маюць такое ж права жыць паўнавартасным, усебаковым жыццём. Праект распрацоўваецца, зацвярджаецца і рэалізуецца толькі ў інтарэсах простых інвалідаў па зроку.
На Берасцейшчыне структуры Беларускага таварыства інвалідаў па зроку актыўна ўдзельнічаюць у гуманітарных праграмах амбасады Злучаных Штатаў Амерыкі ды еўрапейскіх партнёрскіх арганізацый.
У Берасцейскай вобласці жыве звыш 3 тысяч інвалідаў па зроку з якіх амаль 200 маладзёны.
Беларускае Радыё Рацыя