Інваліды па зроку Гарадзеншчыны спаборнічалі ў абласным конкурсе



У Гародні на базе Беларускага таварыства інвалідаў па зроку адбыўся абласны спабор. Інваліды І групы паказанні свае мачымасці арыентавання ў прасторы.

Адбыўся конкурс па рэабілітацыі, дзе кожна амаль з 20 удзельнікаў змог паказаць, як можа чалавек, які не бачыць, адаптававацца: гатаваць ежу, завязваць матузкі і рабіць простыя рэчы для кожнага чалавека.

[Not a valid template]

Пра спаборніцтва распавядае Ірына Новікава, старшыня гарадзенскай абласной арганізацыі таварыства інвалідаў па зроку:

– Мы праводзім чатыры намінацыі ў межах конкурсу. У нас было – уменне працаваць на камутары, чытанне і напісанне па сістэме Брайля, арыентацыя ў прасторы, сацыяльна-бытавая арыентацыя – удзельнікі дэманструюць свае здольнасці абслугоўвання ў быце. Мы праводзім гэта для таго, каб стымуляваць людзей жыць больш самастойна і незалежна, каб не залежаць ад дапамогі блізкіх. Чым больш яны могуць самі рабіць, тым больш яны могуць быць паспяховымі.

Гарадзенская арганізацыя таварыства інвалідаў па зроку з’яўляецца адной з самых вядомых у гэтай сферы арганізацый. Невідушчыя людзі зараз маюць сваё інтэрнэт радыё да інфармацыйны цэнтар.

 Беларускае Радыё Рацыя