ІП-эшнікі з Берасця збіраюцца на акцыю ў Менск
Некалькі дзясяткаў берасцейскіх прадпрымальнікаў вырашылі паехаць на мітынг у Менск 14 сакавіка. Яны лічаць, што толькі менскія чыноўнікі могуць паўплываць на адмену ўказаў №222 і №48, паколькі мясцовыя нічога не вырашаюць:
– Бо есці хочацца і мне і дзецям, таму і едзем. Прэзідэнт у нас дзе, у Берасці? Ён нас там не чуе, трэба да яго бліжэй, можа слых прарэжыцца.
– Людзі ўжо проста ў роспачы і не ведаюць што рабіць. Напэўна з апошніх такіх дзеянняў, якія ўсё ж такі могуць неяк напэўна паўплываць, бо ў людзей цяпер крайняя сітуацыя.
– Рэальна павінен Менск вырашаць, там нашмат больш прадпрымальнікаў, а рэгіёны гэта рэгіёны, многім нават дабрацца да Менска праблемна. Калі мы чуем, што Менск амаль увесь працуе, то гэта таксама не паляпшае настрой.
Прадпрымальнікі адзначаюць, што яны не маюць цэнтралізаванай арганізацыі паездкі, таму кожны будзе дабірацца самастойна на ўласным аўто або групамі на цягніку.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце