ІП рыхтуюцца да акцыі пратэсту 22 лютага
Індывідуальныя прадпрымальнікі, якія прымалі ўдзел 15 лютага ў акцыі супраць указа № 222 у Менску, ужо вярнуліся ў свае гарады і пасёлкі.
Сябра рэспубліканскай грамадскай арганізацыі “Перспектыва”, каардынатар па Гарадзенскай вобласці Віктар Марчык, нашаму карэспандэнту сказаў, што, калі за гэты тыдзень не будзе скасаваны ўказ № 222, то індывідуальныя прадпрымальнікі Гарадзеншчыны, як і ўсёй Беларусі, 19-20 лютага правядуць арганізацыйныя сходы і 22 лютага прымуць удзел у вялікай акцыі пратэсту супраць указа № 222 у Менску.
Беларускае Радыё Рацыя
