Ірак прыпыніў авіязносіны ў Беларусь



Па дадзеных польскіх спецслужбаў, Упраўленне грамадзянскай авіяцыі Ірака прыпыніла авіязносіны з Ірака ў Беларусь, у тым ліку забарона тычыцца і катарскіх авіякампаній. Як паведаміў прэсавы сакратар міністра-каардынатара спецслужбаў Польшчы Станіслаў Жарын, «для грамадзян Ірака будуць ажыццяўляцца толькі зваротныя рэйсы з Беларусі».

Жарын нагадаў, што «міграцыйны шлях знаходзіцца пад кантролем Менска». Ён распавёў аб маршруце міграцыі: „У апошнія месяцы было наладжана паветраныя зносіны з Багдаду, Стамбула, Дамаска, Бейрута і Москвы». З траўня па жнівень рэжыму Лукашэнкі «ўдалося пераправіць больш за 10 тысяч чалавек па гэтых міграцыйным маршрутах». «Гэтыя людзі да гэтага часу прыязджаюць у Беларусь і знаходзяцца там на законных падставах», – паведаміў прэс-сакратар. Па дадзеных Пагранічнай службы Польшчы, штодня каля паўтары тысячы чалавек спрабуюць нелегальна перасекчы польска-беларускую мяжу.