Іран вызваліў з турмаў каля 85 тыс зняволеных
Іран адпусціў каля 85 тысяч зняволеных з турмаў на фоне каронавіруса, паведаміў афіцыйны прадстаўнік судовай улады Ірана Галямхасейн Эсмаілі, перадае ria.ru.
Упершыню пра каронавірус улады Ірана паведамілі 19 лютага. З гэтага часу каронавірус закрануў усе правінцыі краіны, а лік захворванняў, па апошніх дадзеных, складае 14 991, з якіх 853 са смяротным зыходам. Амаль 5 тысяч чалавек паправіліся.
Фота: REUTERS
