Ірына Амельянчук: Нашу будучыню мы аддаём чужым людзям



Абласны горад Берасце, які мяжуе з ЕЗ, пакідаюць маладыя, здаровыя людзі, лепшыя спецыялісты.

Гараджане не задаволены жабрацкімі заробкамі, за якія немагчыма дастойна ўтрымліваць свае сем’і, кажа сябра партыі Беларускі Народны Фронт Ірына Амельянчук:

– Едуць усе, хто можа з’ехаць. У мяне складваецца такое ўражанне. Мы страчваем людзей актыўнага зрэлага ўзросту і моладзь. І тым самым мы страчваем нашу будучыню. Нашу будучыню мы аддаем чужым людзям. Мае калегі з’ехалі на вельмі брудную, непрыстыжную працу для таго, каб пракарміць сваю сям’ю. Бо пракарміць сям’ю тут на свой заробак чалавек, які валодае розумам і працавітасцю, не можа.

Паводле Ірыны Амельянчук, з падвышэннем пенсійнага ўзросту з працаўладкаваннем або заменай працы нашмат пагоршала, асабліва для тых, каму за 45. Кожны працадаўца хоча наймаць маладых і здаровых. Пакуль нейкіх разумных рашэнняў для пераадолення гэтага крызісу не назіраецца.

Цалкам матэрыял у далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя