Ірына Халіп: Гэта прызнанне таго, наколькі важная журналістыка для развіцця дэмакратыі



За «намаганні па абароне свабоды меркаванняў, якая з’яўляецца ўмовай для дэмакратыі і міру». Так прадстаўнікі Нобелеўскага камітэту абгрунтавалі ўручэнне сёлетняй прэміі міру для журналістаў. Тым самым яны актывізавалі міжнародную дыскую пра важнасць свабоды словы, кажа беларуская журналістка Ірына Халіп. Яна супрацоўніца расейскай «Новай газеты», галоўны рэдактар якой, Дзмітры Муратаў уганараваны прэміяй. Другі лаўрэат – філіпіна-амэрыканская журналістка Марыя Рэса. Розныя традыцыі, аднолькавыя праблемы, на гэта звяртае ўвагу Ірына Халін.

– Еўрапейская частка, азіяцкая частка – беларускі народ настолькі канспіралагічны, што заўсёды можа падвесці кіпу розных тэарэтычных падставаў чаму так, чаму не так. Але мне здаецца, гэта не проста сігнал, гэта прызнанне таго, наколькі важная журналістыка. Увогуле ў справе развіцця дэмакратыі свабода слова – адна з базавых свабод.

Расея, як і Беларусь мае праблемы са свабодай слова, пра што сведчаць міжнародныя даследаванні. Напярэдадні кіраўнікі Расеі Уладзімір Пуцін, каментуючы прысуджэнне прэміі расейскаму журналісту сказаў, што Нобелеўская прэмія не ўратуе Муратава ў выпадку парушэння расейскага закону.

Беларускае Радыё Рацыя