Ірына Панядзелак: Моладзь у Беларусі выключана з актыўнага адстойвання экалагічнай павесткі
Ініцыятыва Green Network напярэдадні COP28 – Канферэнцыі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па змене клімату 2023 года – правяла для беларусаў анлайн-сустрэчу пад назвай „Уводзіны ў COP28”.
Практыкі моладзевага ўдзелу ў працэсах адаптацыі да змены клімату». Кажа менеджара адукацыйных праектаў Green Network Ірына Панядзелак:
– Многія актывісты выехалі проста з Беларусі, як раз такі па той прычыне, што яны займаюцца менавіта дзеяннямі, праводзяць акцыі. Цяпер гэта выпаленае поле ў Беларусі. Рэальна гэта зрабіць, але момант у тым, што проста ніхто на жаль не будзе прыслухоўвацца да Беларусі. Беларусь у любым выпадку застаецца ў міжнародных адносінах. Рэжым Лукашэнкі прадстаўлены ў межах ААН, ён дагэтуль ездзіць, але канешне яны не могуць актыўна ўдзельнічаць, як краіны Еўрапейскага Звязу і гэтак далей ва ўсіх гэтых міжнародных адносінах. Канешне ж ніхто не хоча супрацоўнічаць з дыктатарамі. Не могуць яны зараз атрымліваць фінансаванне, бо санкцыі дзейнічаюць пасля таго, што адбылося ў Беларусі пасля 2020, некаторыя праекты былі адмененыя.
Экспертка падкрэсліла, што ў моц унутранага палітычнага крызісу ў Беларусі найбольш бяспечнай формай дзейнасці моладзі ў экалогіі застаюцца прыватныя захады па „зялёным” карыстанні дома. Любыя публічныя дзеянні патрабуюць узгаднення з дзяржаўнымі ўстановамі і носяць фармальны характар.
Беларускае Радыё Рацыя