Ірына Сідорская: Манаполія дзяржпрапаганды ў Беларусі прымушае ўсіх да яе прыслухоўвацца



Пра тое, як вызначыць прапаганду ў СМІ і не падпасці пад яе ўплыў, прайшла анлайн-сустрэча пад назвай «Адкрывайце правільна: аналіз і дэканструкцыя прапагандысцкіх наратываў».

Пра галоўныя рысы прапаганды распавяла  спецыялістка ў сферы камунікацыі Ірына Сідорская:

-Непрафесійная, здаецца, так лёгка зразумець, што яна падманвае, уключыць крыху крытычнае мысленне і ты зразумееш… Насамрэч, прапаганда ўплывае на тое, што думаюць людзі. Канешне, калі ў людзей ёсць крытычнае мысленне і ёсць іншыя крыніцы інфармацыі, то тады прапаганда ўплывае менш. Але ж яна наладжана такім чынам, што яна падаўляе ўсе астатнія крыніцы інфармацыі і імкнецца стаць манапалістам. Вольна ці нявольна прыслухоўваешся да таго, што гэты манапаліст гаворыць.

Асобна на анлайн-сустрэчы пра прапагандысцкія наратывы ў Беларусі, былі прыведзены прыклады, як беларуская прапаганда прадракала Польшчы грамадзянскую вайну пасля выбараў. А вось рыторыка прапагандыстаў аб канфлікце паміж Ізраілем і ХАМАС памякчэла: яны занялі больш асцярожную пазіцыю ў выказваннях супраць ЗША і ролі Ізраіля ў канфлікце.

Беларускае Радыё Рацыя