Ірына Сухій: Беларусы павінны быць гатовымі да трансфармацыі краіны



Новы суб’ект грамадзянскай супольнасці – Альянс «Зялёная Беларусь» – быў створаны па ініцыятыве беларускіх экаактывістаў і каманды экспертаў ды прадстаўлены грамадскасці ў Вільні 30-га кастрычніка. Спікерамі выступілі прадстаўнікі «Экадома», Беларускай партыі зялёных, эксперты ў галіне мабільнасці і па кліматычнай палітыцы.

Вольга Сямашка пагутырала з удзельніцай сустрэчы, заснавальніцай «Экадома» Ірына Сухій пра тое, для чаго створаны Альянс «Зялёная Беларусь» і якія рашэнні ён прапануе для вырашэння экалагічных праблем у Беларусі; ці мажлівы зараз дыялог з беларускімі ўладамі і як ва ўмовах палітычнага крызісу можна вырашыць пытанні змены клімату на месцах:

— Ініцыятыва беларускіх экалагічных арганізацыяў, экспертаў і актывістаў, што летась сабраліся і абмяркоўвалі сітуацыю, што цяпер можна зрабіць. І нарадзілася канцэпцыя, „тэорыя зменаў“, што цяпер трэ жыць у трох часах.

Трэ ўявіць будучнасць Беларусі, 2050, мы выбралі такую дату, уявіць краіну, у каторай мы хацелі б жыць, і зразумець, што для нас будучыня — Зялёная Беларусь. Краіна, дзе ўсе правільны збор смецця, каб выконваліся патрабаванні, каб захаваць нашую планету і краіну для наступных пакаленняў.

Другі час, дзе трэ жыць, гэта час трансфармацыі, калі ўсё будзе змяняцца ў краіне, і мы маем да гэтага часу добра падрыхтавацца, разумець, як мы маем змяняць нашую краіну, каб трапіць у цудоўную „Зялёную Беларусь“, бачанне якой мы сфармулявалі, гэта можна пачытаць, абмеркаваць. Мы плануем, што гэта будзе працэс, у які мы будзем далучаць як мага больш людзей, як мага розных зацікаўленых старон. Калі мы хочам пабудаваць Беларусь, якую мы хочам, трэ, каб людзі разумелі чаго мы хочам, каб яны падтрымлівалі гэтую ідэю, і штосьці рабілі дзеля гэтага.

А трэці час — цяпер. Калі мы можам на грунце нашага бачання „Зялёнай Беларусі“ аналізаваць цяперашнюю сітуацыю, планаваць змены, рэформы ў законах. Калі будзе час зменаў, мы будзем добра разумець, што мы маем рабіць.

РР: Ці можам мы гаварыць пра тое, што сам Альянс „Зялёная Беларусь“ будзе дзейнічаць на тэрыторыі Літвы. Ці мажлівы ўплыў на экалагічную павестку Беларусі з тэрыторыі іншай дзяржавы ў сённяшніх варунках?

— Гэта не дзейнасць з тэрыторыі Літвы, гэта дзейнасць з розных лакацыяў: хтось у Літве, хтось у Польшчы, хтось у Беларусі, хтось у ЗША. Гэта высілкі розных людзей, якіх мы намагаемся задзіночыць, іхную прагу змяніць Беларусь. Нельга казаць, што гэта нейкая арганізацыя на тэрыторыі Літвы. Паўплываць на Беларусь мы можам рознымі спосабамі. Мабыць, мы не можам пстрыкнуць і пераставіць Беларусь на гэтыя рэйкі. Калі гэтага не ўяўляць, да гэтага не рыхтавацца, гэтага нікога не будзе. Кажуць, мары здзяйсняюцца часцей за прагнозы. Калі мы маем мэту, і кажам, што Беларусь, не толькі мара, а таксама мэта і шлях, які можна пачынаць рабіць ужо цяпер.

Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле

З Госцей Рацыі, удзельніцай прэзентацыі Альянсу «Зялёная Беларусь» у Вільні, заснавальніцай «Экадома» Ірына Сухій, камунікавала Вольга Сямашка.

Беларускае Радыё Рацыя