Існаванне “Белсата” ізноў пад пагрозай
Старшыня ўправы Польскага тэлебачання Яцэк Курскі напісаў Міністэрству замежных спраў, што будзе вымушаны ліквідаваць тэлеканал “Белсат”, калі ведамства не адновіць яго падтрымку.
Як піша штодзёнка “Dziennik. Gazeta Prawna”, Курскі ў сваім лісце да міністра Вітальда Вашчыкоўскага сцвярджае, што хоць і бачыць патрэбу ў існаванні телеканала для Беларусі, польскае тэлебачанне не ў змозе самастойна яго фінансаваць. І без падтрымкі міністэрства яно будзе вымушана адовіцца ад “Белсата”.
«Гэта не ўльтыматум, а спроба выратаваць гэты тэлеканал,» – адзначае старшыня ўправы Польскага тэлебачання. Супраца МЗС з дзяржаўным тэлебачаннем пры стваранні “Белсата” набліжаецца да завяршэння. Міністэрства адмаўляецца ад дамовы з 2007 года. Рашэнне пачне дзейнічаць ўжо сёлета 31 снежня, а гэта абазначае, што з 2018 года фінансаваць “Белсат” будзе абавязанае Польскае дзяржаўнае тэлебачанне.
Паводле wiadomosci.dziennik.pl
Фота: Polska Agencja Prasowa