IT-праект «Магчымасці без межаў»
Звыш 20-ці чалавек па краіне далучылася да адукацыйнага IT-праекта «Магчымасці без межаў», які створаны пад людзей з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця. Распрацаваў праект жыхар Пінска Аляксандр Абравец.
Рэалізацыю ініцыятывы падтрымаў пінскі дабрачынны фонд “Поліэліос”. Адзін з кіраўнікоў фонда Уладзімір Гарох кажа, што праект выклікаў цікавасць у партнёраў з Менску:
– Праект запрацаваў ў сакавіку. Да нас яшчэ далучыўся адзін дабрачынны фонд “Белы бусел”. І мы вырашылі сумесна гэты праект прасоўваць. Паступова праходзіць навучанне.
Па словах Уладзіміра Гароха, – дзякуючы кампутарнай справе, дзясяткі людзей з абмежаванымі магчымасцямі знаходзяць працу ў віртуальнай прасторы, чаго, на жаль, няма ў рэальным жыцці.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота pdf.gg12.ru