Італьянская сям’я арыштаваная за махлярства і гвалт над беларускай дзяўчынай



У Італіі сямейная пара (яму 71 год, ёй 59 гадоў) арыштавана па падазрэнні ва ўчыненні злачынстваў у дачыненні да 22-гадовай беларускі. Як паведамляе Blitzquotidiano, ім інкрымінуецца жорсткае абыходжанне, згвалтаванне, махлярства ў дачыненні да дзяўчыны, якая 12 гадоў прыязджала да іх на аздараўленне з рэгіёна, пацярпелага ад катастрофы на ЧАЭС.

У прыватнасці, паводле інфармацыі італьянскага выдання, муж і жонка пасля атрымання траўмаў дзяўчынай у выніку ДТЗ і выплаты ёй страхавой сумы ў 2,1 млн еўра прысвоілі гэтыя грошы. Набылі на іх дзве вілы, машыны, іншыя тавары. Цяпер гэта маёмасць канфіскавана.

Пра тое, што адбылося, стала вядома дзякуючы запісцы, перададзенай дзяўчынай сацыяльнаму работніку.

Відэа з гэтага жытла, верагодна, знятае самой дзяўчынай, апублікаванае на канале італьянскай паліцыі.

Паводле БелаПАН