Іван Ахлабысцін напісаў, што яго пужаюць „фашысты”



Напярэдадні турнэ па Беларусі расейскі акцёр Іван Ахлабысцін напісаў у сваім Twitter:

– Ідыёты фашысты пужаюць мяне. Я люблю Беларусь і памерці на яе святой зямлі, прапітанай крывёй соцень тысяч героеў 2 Сусветнай – гонар для мяне.

Нагадаем, што пачынаецца канцэртнае турнэ Івана Ахлабысціна па Беларусі. З творчай праграмай „Духоўныя гутаркі. Працяг” артыст наведае Менск, Гародню, Гомель і Магілёў.

Беларускае Радыё Рацыя