Іван Бедка: Аўтакефалія – справа вельмі няпростая
Кіраўнік Слонімскай суполкі БХД Іван Бедка вярнуўся з Чарнігава (Украіна), дзе ён прымаў удзел у канферэнцыі “Беларуская інтэлігенцыя ў падтрымку Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы”.
На пытанне: якія вынікі вы падсумавалі з гэтай канферэнцыі, Іван Бедка сказаў наступнае:
– Аўтакефалія – справа вельмі няпростая і складаная. Украіна ўжо становіцца іншай краінай cа сваёй незалежнай ад Масквы Царквой. Але і там справы ішлі і ідуць вельмі цяжка. Праз маскоўскую праваслаўную царкву на Украіну баявікі пастаўлялі зброю, усё там рабілася і робіцца, каб нашкодзіць і дзяржаве, і незалежнай ад Масквы Праваслаўнай Царкве. Але канферэнцыя ў Чарнігаве для беларусаў паклала пачатак нашай аўтакефаліі. Хаця, паўтаруся, справа больш, чым сур’ёзная. Але радуе, што пачатак ёсць і наперадзе новыя сустрэчы і планы.
Беларускае Радыё Рацыя
