Івану Галалюку з Берасця патрэбна дапамога
Для падтрымкі жыцця яму патрэбныя шэраг медыкаментаў, медыцынскіх прыстасаванняў і аперацый. Зараз сям’я Івана Галалюка збірае грошы на паездку ў Злучаныя Штаты Амерыкі, дзе будзе аказаная кансультацыя.
„Хлопец мае генетычнае захворванне – яго мышцы знаходзяцца ў пастаянным тонусе”, – распавяла старшыня грамадскай арганізацыі „Сэрца-дзецям” Алена Прыходзька:
– Дадзеныя пра Ваню можна знайсці на старонках Берасцейскага дабрачыннага аб’яднання „Сэрца-дзецям’’. Яны зрабілі старонку, туды можна зайсці і паглядзець. Канешне было б добра, калі б нашы людзі адгукнуліся і трошкі дапамаглі гэтай сям’і. Захворванне прагрэсіруе і яму з кожным днём становіцца горш. Каб не ўпусціць час, канешне ж чым раней яны туды паедуць, тым лягчэй будзе пасля выводзіць з гэтага стану.
Грамадскае аб’яднанне „Сэрца-дзецям” – гэта арганізацыя, якая дапамагае палепшыць якасць жыцця цяжка хворым дзецям. Больш інфармацыі, пра тое, як скантактавацца з сябрамі аб’яднання, а таксама як дапамагчы Івану Галалюку можна знайсці ў інтэрнэце.
[youtube id=”cWT86mJvQWo”]
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце