Івашын: У задушэнні пратэстаў таксама выкарыстоўвалі вайскоўцаў



Журналіст Дзяніс Івашын у сваім новым расследванні паказвае, што ў падаўлеені пратэстаў 9-11 жніўня 2020 года “рэжым унутранай акупацыі” выкарыстоўваў сілы і сродкі Міністэрства абароны Беларусі.

Па словах журналіста, армію Рэспублікі Беларусь выкарыстоўваюць супраць уласнага ж насельніцтва:

– Галоўны вынік майго матэрыялу гэта тое, што даведзена на падставе факталогіі выкарыстанне сілаў і сродкаў Міністэрствам абароны беларускай арміі ў гвалтоўным задушэнні пратэстаў мірных грамадзян. Вось гэты факт неправамоцнага выкарыстання сілаў і сродкаў Узброеных сілаў Рэспублікі Беларусь, вядома ж, мусіць стаць у далейшым, ужо падчас дэмакратычных уладаў у Беларусі, прадметам разбіральніцтва. І вядома ж, што ўсіх вінаватых трэба будзе прыцягваць да адказнасці.

Журналіст даводзіць, што вайскоўцы таксама могуць быць прыцягнутыя да адказнасці:

– Вайскоўцы, непасрэдныя прадстаўнікі  Міністэрства абароны, Узброеных сілаў, мусяць  мець абсалютна  рознае разуменне. Тое, што  яны робяць,  – гэта  злачынства, таму што армія пакліканая, каб абараняць Беларусь ад знешніх ворагаў, а не  змагацца са сваім уласным народам.

Поўны матэр’ял журналіста можна прачытаць у выданні Новы Час.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: tut.by