Івацэвічы: мясцовыя лекары па-ранейшаму не маюць належнай абароны



Хлусня і карупцыя раз’ядае нашу медыцыну як іржа жалеза. Насамрэч медычныя ўстановы яшчэ і да гэтага часу не маюць сапраўднай абароны для медперсанала. А мінулыя два месяцы працавалі, як кажуць, голыя і босыя.

Не праводзяцца патрэбныя тэсты для падстрахоўкі і ўпэўненасці лекараў, якія з’яўляюцца кантакцёрамі першага ўзроўню, – кажа лекар першай катэгорыі з вялікім стажам Івацэвіцкай раённай бальніцы:

– Тэсты нам рабіць нельга, бо мы лічымся абароненымі людзьмі. А хто захварэў, той сам вінаваты. Літаральна ўчора была апошняя кропля. Я кажу, хоць ты на працу не выходзь. І што мне рабіць?

І нарэшце медыкам, якія рызыкуюць жыццём і здароўем, не заплацілі абяцаных грошай, проста падманулі:

– Я працавала яшчэ  ў ваенкамаце цэлы месяц. Напісалі на ковід 170 рублёў. За ваенкамат не заплацілі. Я лічу, што і за ковід не заплацілі, таму што я ў ачагу, я кантактую з першым узроўнем.

Паводле лекара, адносіны паміж кіраўніцтвам бальніцы і падначаленымі таксама жадаюць лепшага. Таму і не затрымліваюцца ў Івацэвіцкай бальніцы маладыя спецыялісты.

Галоўны ўрач бальніцы Васіль Юзэфовіч хавае інфармацыю пра каронавірус. Кантактаваць з прэсай, акрамя мясцовай раёнкі, адмаўляецца. Але нават і туды падае надта сціплыя дадзеныя.

Беларускае Радыё Рацыя