Івацэвіцкая ўчастковая выбарчая камісія №6: ідуць на рэкорд



Івацэвіцкая ўчастковая выбарчая камісія №6, старшыня Іван Панасюк, дырэктар Вытворча-механічнай калоны №18, намерылася выйсці ў перадавікі па колькасці прагаласаваўшых датэрмінова, пачынаючы з першага дня галасавання.

Вялізныя прыпіскі штодзень, паведамляе назіральнік Станіслаў Халадовіч:

– 7 жніўня чарговае шоў з выбарамі. Да абеду, гэта з 10-ці да 14-ці,  прагаласавала 51 чалавек.  Улік канкрэтны. Дык вось, што здзіўляе. Да абеду за 4 гадзіны прагаласавала 51 чалавек, а за тры гадзіны пасля абеду – 368 чалавек. Ці гэта праўдападобна? І так кожны дзень. Пайшлі, як кажуць, у ва-банк.

Паводле Станіслава Халадовіча, чэргі на ўчастак не стаяць. На скаргі вусныя і пісьмовыя – рэакцыя роўная нулю.

Беларускае Радыё Рацыя