Івацэвіцкія грэка-каталікі адзначылі парафіяльнае свята іконы Маці Божай Жыровіцкай
Івацэвіцкія грэка-каталікі ўрачыста адзначылі парафіяльнае свята іконы Маці Божай Жыровіцкай. У святочным набажэнстве ўдзельнічала шмат святароў: дэкан айцец Андрэй Буйніч з Ліды, манах-рэдамптарыст Сяргей Ганчароў, мясцовы пробашч ксёндз Адам, настаяцель парафіі айцец Віталь, д’якан Вячаслаў. З Лондана прыехаў айцец Сяргей Стасевіч, нядаўна ўганараваны медалём да 100-годдзя БНР за дзейнасць на карысць Бацькаўшчыны.
Нягледзячы на працоўны дзень, прысутнічала нямала вернікаў з дзецьмі. Парафіяльнае свята адзначаецца штогод, кажа айцец Сяргей Стасевіч – адзін з заснавальнікаў царквы:
– Жыровіцкая ікона Божай Маці – гэта самая шанаваная святыня хрысціянскай Беларусі. І ў свой час яна была менавіта ўласнасцю ўніяцкай царквы. Мы выбралі яе апякункай нашай, таму што Жыровічы недалёка адсюль, а яшчэ бліжэй Быцень, дзе знаходзіцца знакамітая ўніяцкая копія жыровіцкага абраза.
Пасля літургіі свята працягнулася за агульным святочным сталом. Дзе святары і вернікі абмяркоўвалі розныя жыццёвыя тэмы.
Цалкам матэрыял у далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя