Івонка Сурвіла павіншавала беларусаў са святам
Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла звярнулася са святочным прывітаннем да беларусаў.
Дарагая суродзічы! Дарагія сябры!
Ад імя Рады Беларускай Народнай Рэспублікі віншую вас са святам Божага Нараджэння! Жадаю кожнаму з вас добрага здароўя, асабістага шчасця і плёну ў працы.
Усім нам, дарагія суродзічы, жадаю веры ў будучыню і вытрываласці. Пераадолеем усе цяжкасці, усе здзекі над нашай культурай, усе пагрозы нашаму існаванню на гэтай зямлі. Разам мы адродзім наш край, мы зробім яго вольнай і заможнай дзяржавай у сям’і еўрапейскіх дзяржаваў.
Дык шчаслівага 2016 года, дарагія суродзічы! Жыве Беларусь!
Фота svaboda.org