„Job Shadow Days”: другі этап



Другі этап праекта «Job Shadow Days» прайшоў на Берасцейшчыне. Яго арганізавалі прадстаўнікі Мясцовага фонду рэгіянальнага развіцця. Тры дзясяткі студэнтаў атрымалі магчымасць наведаць прадпрыемствы і ўстановы і паглядзець, якім чынам на іх будуецца праца. Гэты праект мае прынцыпы карпаратыўна-сацыяльнай адказнасці, як паведаміла прадстаўніца фонду Аляксандра Курыловіч:

Сутнасць праекта ёсць у арганізацыі намі невялікай стажыроўкі для студэнтаў на прадпрыемствах. Яны павінны прайсці «ценем» за тым ці іншым спецыялістам, супрацоўнікам прадпрыемства. І атрымаць уяўленне пра звычайны працоўны дзень там. Гэта дапаможа падвысіць іх шанцы на працаўладкаванне і скарэктаваць іх план навучання.

Як адзначыла Аляксандра Курыловіч, першы этап праекта прайшоў восенню мінулага года сумесна з Асацыяцыяй Еўрапейскага бізнесу.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце