Каб не рызыкаваць: чыноўнікі балатуюцца па вясковых акругах



Кіраўнік справамі Берасцейскага абласнога выканаўчага камітэта, былы старшыня Бярозаўскага райвыканкаму Юрый Наркевіч збіраецца балатавацца ў абласны Савет па вясковай акрузе. Яго ініцыятыўная група па зборы подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку вылучэння кандыдата ў дэпутаты Берасцейскага абласнога Савета дэпутатаў зарэгістравана па Малецкай выбарчай акрузе №25 у Бярозаўскім раёне.

Кажа незалежны назіральнік за выбарамі Сяржук Русецкі:

– Не першы чалавек з Берасця, які балатуецца менавіта па Бярозаўшчыне. У свой час той жа Заламай балатаваўся па Малечскай акрузе і стаў дэпутатам Берасцейскага абласнога Савета, а пазней і старшынём аблвыканкама. Па завядзёнцы яшчэ з савецкіх часоў, каб не рызыкаваць, кіраўнікі часта ішлі па вясковых акругах, каб надзейна стаць дэпутатамі.

Паводле Русецкага, хутчэй за ўсё  Наркевіч будзе адзіным кандыдатам на акрузе. А бясхітрасныя вясковыя жыхары больш сталейшага ўзросту не вельмі дасведчаныя ў яго апошніх справах на пасту старшыні райвыканкама.

Беларускае Радыё Рацыя