«Каб пачаць размаўляць па-беларуску, трэба проста пачаць размаўляць»
Медыкі павіншавалі землякоў з Днём роднай мовы, згадалі яе важнасць і вытокі свята 21 лютага. У запісе паўдзельнічалі і медыкі, якія штодня размаўляюць менавіта па-беларуску. Медсястра-анэстызіст Марыя Каржанеўская распавяла пра рэакцыю сваіх калег на канчатковы яе пераход на родную мову. Пластычны хірург Аляксей Дужы заўважыў, што мова ўплывае на мысленне чалавека, а лекар-рэаніматолаг Зміцер Салошкін даў простую параду на пытанне «Як пачаць размаўляць па-беларуску?»
Згодна з вынікамі перапісу насельніцтва 2019 года, беларусамі назвалі сябе 84,9% жыхароў краіны. Беларускую мову сваёй роднай назвалі 61,2% беларусаў, расейскую — 38,1%.
Беларускае Радыё Рацыя