„Каб папоўніць свой бюджэт, я прыдумаў вам дэкрэт”
„Чтоб пополнить свой бюджет, Я придумал вам декрет! Получи-ка наш ответ: Для урода денег НЕТ!”. Улётка з такім надпісам, а таксама з выявамі Лукашэнкі і чалавечай далоні, якая складзена ў “дуліну”, з’явілася на ўваходзе ў пад’езд аднаго з шматпавярховікаў Берасця.
„Хутчэй за ўсё, незадаволенасць у аўтара ўлёткі выклікаюць знакамітыя дэкрэты кіраўніка Беларусі”, – лічаць прафсаюзныя актывісты. Кажа грамадскі актывіст Валянцін Лазарэнкаў:
– Самі ведаеце хто павінен першым ісці пад суд. Дэкрэт №3, іншыя пастановы нашага кіраўніцтва павінны былі б разглядацца Канстытуцыйным судом, але дзе той суд. Хто туды звернецца? Грамадзяне не могуць, арганізацыі, якія маглі б гэта зрабіць, таксама не могуць.
Пабачыў улётку і апублікаваў яе фотаздымак у інтэрнэце журналіст-фрылансер Алесь Ляўчук.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
Фота Facebook.com