Каб вызваліць брата, трэба спыніць дзейнасць



Здымак: ПЦ „Вясна“

У судзе Маскоўскага раёну Менску сёння распачынаецца разгляд крымінальнай справы супраць 15-гадовага Арцёма Вайцяховіча. Гэта брат адміністратара канала «Live. Сообщество железнодорожников Беларуси». Яго абвінавачваюць у «вымаганні»). Вядома, што адміністратар супольнасці атрымліваў патрабаванні спыніць дзейнасць як умову для вызвалення Арцёма. Хлопца ўтрымліваюць пад вартай з 30 студзеня гэтага года. Справу разглядае суддзя Лідзія Целіца. Суд адразу зрабілі закрытым, паведамляюць праваабаронцы.

Беларускае Радыё Рацыя